Дональд Туск заявіў пра неабходнасць узмацнення вайсковага кантынгенту на мяжы з Беларуссю і Расіяй
Абарона ўсходняй мяжы Еўрасаюза стала сёння прыярытэтам, заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск у Брусэлі, куды прыбыў на саміт па Украіне.
Дональд Туск. Фота: AP
Польскі палітык таксама адзначыў, што мае намер падняць пытанне аб неабходнасці павелічэння прысутнасці еўрапейскіх войскаў і войскаў НАТА на ўсходніх межах.
«Каб па-сапраўднаму гарантаваць нечую бяспеку, спачатку трэба быць у бяспецы самому. Неабходна гарантаваць бяспеку еўрапейскіх межаў, у прыватнасці з Расіяй і Беларуссю, а таксама бяспеку марской, паветранай і кіберпрасторы. І тады мы зможам аказваць больш якасную і эфектыўную дапамогу Украіне», — цытуе словы прэм'ер-міністра Польшчы Onet.pl.
6 сакавіка ў Брусэлі праходзіць экстранны саміт Еўрапейскага Саюза па Украіне. Галоўныя тэмы пасяджэння на найвышэйшым узроўні — тэрміновая і доўгатэрміновая падтрымка Украіны ў новым кантэксце, а таксама новы падыход ЕС да еўрапейскай абароны.
Чытайце таксама:
«Паваротны момант гісторыі»: лідары краін Еўропы сабраліся на саміт па бяспецы і Украіне
Залужны: ЗША руйнуюць сусветны парадак, а Расія прыйдзе па Еўропу
Макрон: Будучыню Еўропы не будуць вызначаць ні ў Вашынгтоне, ні ў Маскве