БЕЛ Ł РУС

«Ці адкажуць за тых, хто задыхнуўся?» Расійскія ваенкары пішуць аб правале штурму Суджы праз газаправод

9.03.2025 / 0:24

Nashaniva.com

8 сакавіка з'явілася паведамленне, што раніцай каля сотні вайскоўцаў расійскай арміі прайшлі па газаправодзе «Прагрэс» у тыл украінцаў у раёне Суджы. Спачатку падавалася, што гэтая акцыя была паспяховай, але пасля ўкраінскія крыніцы заявілі пра разгром расійскага спецназа. Цяпер расійскія ваенкары падаюць некаторыя падрабязнасці.

Расійскія вайскоўцы перамяшчаюцца па газаправодзе. Фота: Z-канал

Адзін з такіх ваенкараў Уладзімір Раманаў, аўтар тэлеграм-канала «Romanov Лайт», напісаў, што ідэю з трубой заявіла «адно падраздзяленне, якое яшчэ з часоў Аўдзееўкі вельмі любіць піяр».

Расійскі вайсковец перамяшчаецца па газаправодзе. Фота: Z-канал

Маўляў, гэтае падраздзяленне «заявіла, што ўсё падрыхтавала: вентыляцыю, адстойнікі, ваду і правіянт, сувязь і г.д.». Але на практыцы ўсё аказалася не так бліскуча. 

«Вынік усе на месцах ведаюць. Пытанне — ці адкажуць за тых, хто задыхнуўся?», — гнеўна пытае ваенкар.

Тым часам у Генштабе УСУ афіцыйна заявілі:

«Зводныя дыверсійна-штурмавыя групы праціўніка перамясціліся па ветцы газаправода з мэтай замацавацца на ўскраінах горада Суджа ў Курскай вобласці».

Аднак, як сцвярджаецца, гэтыя групы былі своечасова выяўленыя, па іх нанеслі ўдары рознымі наяўнымі сродкамі.

«Цяпер расійскія спецназаўцы выяўляюцца, блакуюцца і знішчаюцца. Страты праціўніка ў раёне Суджы вельмі вялікія», — сцвярджаецца ў паведамленні ўкраінскага Генштаба.

@nnmediareport На фронте солдаты пытались прорваться через газопровод #суджа #суджаукраїна #курск #курскаяобласть #зсу #всу ♬ Horror, Fear, Mystery, Suspense, Criminal, Terror, Halloween, Movie, Soundtrack, OST, TV Game, Creepy(1323087) - SAKUMAMATATA

Дыяметр газаправода «Прагрэс» складае 1,4 метра. Па ім праз Украіну раней ішоў транзіт расійскага газу ў Еўропу, але 1 студзеня 2025 года пастаўкі праз гэты газаправод спыніліся.

Чытайце таксама:

«Сітуацыю змянілі вайскоўцы з КНДР». Што цяпер адбываецца ў Курскай вобласці

УСУ паведамляюць пра знішчэнне «вялікай групы дыверсантаў» у тунэлі

100 расіян дайшлі да Суджы па трубе газаправода і не ўзарваліся

Каментары да артыкула