БЕЛ Ł РУС

Галоўчанку адправілі ў адстаўку. Новы прэм'ер — Аляксандр Турчын

10.03.2025 / 12:11

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку Рамана Галоўчанку, які амаль пяць год узначальваў урад. Новы прэм'ер — Аляксандр Турчын. 

Аляксандр Турчын

Аляксандру Турчыну 49 год. Нарадзіўся ў Навагрудку. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання.

У 2004—2010 гадах працаваў у Карэліцкім райвыканкаме Гродзенскай вобласці, з 2010 года — у Мінскім аблвыканкаме. 

З 2018 года прызначаны на пасаду першага намесніка прэм’ер-міністра.

З 2019 года — старшыня Мінскага аблвыканкама.

Першай заявай Турчына на новай пасадзе стала тое, што «ніякай істотнай карэкціроўкі эканамічнага курсу не будзе». 

Адказваючы на пытанне, ці ёсць неабходнасць змяняць падыходы, ён сказаў: «Маё самае любімае выказванне — «эвалюцыя без рэвалюцый». На любой пасадзе, вядома, неабходна эвалюцыянаваць: і на пасадзе старшыні ўрада, і старшыні Мінскага аблвыканкама… Кожны кіраўнік разам са сваім прыходам прыносіць нешта новае, новы погляд на тыя ці іншыя праблемы».

«Ніякай істотнай карэкціроўкі эканамічнага курсу, вядома, не будзе. Самае галоўнае — забяспечыць устойлівае і збалансаванае развіццё нашай краіны», цытуе Турчына дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Былы кіраўнік урада — 51-гадовы Раман Галоўчанка — займаў пасаду прэм’ер-міністра Беларусі з чэрвеня 2020 года. Ён стаў кіраўніком Нацбанка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула