БЕЛ Ł РУС

Кампанія А1 стане дыспетчарам таксі

10.03.2025 / 12:55

Nashaniva.com

Кампанія А1 рыхтуецца да запуску нацыянальнага сэрвісу таксі. Як паведаміў начальнік упраўлення інфраструктурных рашэнняў і кіраўнік праекта «А1 Таксі» Яўген Ляўданскі, гаворка ідзе пра стварэнне нацыянальнага сэрвісу таксі, піша av.by.

«Мы прыйшлі да высновы, што рынак таксі сапраўды вялікі — каля 1,3 млрд рублёў у год па ўсёй Беларусі. Асноўная перашкода для яго развіцця і ўплыву на кошты — гэта манаполія: адзін буйны агрэгатар займае больш за 90% рынку. Таму прыйшоў час прапанаваць альтэрнатыву», — патлумачыў Ляўданскі.

Ён удакладніў, што рашэнне аб старце праекта прынялі восенню 2024 года. Для гэтага набылі аднаго з вядомых гульцоў на рынку — кампанію «Баварыя».

Зараз А1 запускае ўласны дадатак для таксі. Праходзіць этап тэставання ўсіх сістэм, кампанія атрымлівае неабходныя дазволы, становіцца агрэгатарам плацяжоў, рэгіструе інфарэсурсы, а таксама ўступае ў рэестр дыспетчараў таксі, рыхтуе юрыдычную базу і праграмы лаяльнасці.

Яўген Ляўданскі анансаваў, што паўнавартасны запуск сэрвісу запланаваны ў маі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула