БЕЛ Ł РУС

Рубіа пасля перамоў з Украінай: мяч цяпер на баку Расіі

11.03.2025 / 21:25

Nashaniva.com

Па словах дзяржаўнага сакратара ЗША Марка Рубіа, Украіна і ЗША зрабілі «пазітыўны крок» падчас сённяшніх перамоў і ён спадзяецца, што Расія адкажа ўзаемнасцю.

Дзяржаўны сакратар Марка Рубіа. Фота: Alex Brandon / AP

Паводле слоў Марка Рубіа, ЗША перададуць Расіі па некалькіх каналах прапановы аб спыненні агню і спадзяюцца на станоўчы адказ.

«Украіна зрабіла станоўчы крок, мы спадзяемся, што расіяне будуць адказваць узаемнасцю», — сказаў на прэс-канферэнцыі дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа. Брыфінг трансляваў тэлеканал CNN.

Рубіа таксама дадаў, што Дональд Трамп вырашыў аднавіць вайсковую і разведвальную дапамогу Кіеву.

Чытайце таксама:

ЗША аднаўляюць вайсковую дапамогу Украіне. Расіі прапануецца спыненне агню на 30 дзён, Украіна на гэта згодна

Трамп заявіў, што ў Расіі таксама «няма картаў» для вядзення перамоў

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

ЗША разглядаюць змякчэнне столі цэнаў на расійскую нафту і зняцце санкцый з алігархаў

Трамп цісне на Зяленскага: эксперты пра жорсткі план прэзідэнта ЗША

Каментары да артыкула