У Зяленскага паведамілі, калі пачнуць абмеркаванне дэталяў пра спыненне агню
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак заявіў, што на наступным тыдні пачнецца абмеркаванне дэталяў адносна спынення агню.
Украінфарм
«На наступным тыдні мы ўжо дамовіліся, што на тэхнічным экспертным узроўні каманды пачнуць абмяркоўваць усе дэталі», — цытуе яго Укрінфарм.
Паводле кіраўніка Офіса прэзідэнта, падчас сустрэчы ўкраінскай і амерыканскай дэлегацый у Джыдзе абмяркоўваліся розныя варыянты гарантый бяспекі.
«Мы разглядалі ў аўторак розныя варыянты, і цяпер яны знаходзяцца на стале. Паколькі гэтыя кансультацыі і перамовы яшчэ працягваюцца, я не хацеў бы сёння гаварыць пра нешта канкрэтнае… Але гэта дакладна тыя гарантыі, якія на 100% будуць прадухіляць любую агрэсію ў будучыні».
Чытайце таксама:
Зяленскі: Мы пагаджаемся, і калі пагодзяцца расіяне — у той момант цішыня запрацуе
Макрон заклікаў распрацаваць план гарантый бяспекі для Украіны на выпадак спынення агню