БЕЛ Ł РУС

Reuters: Пуцін наўрад ці пагодзіцца на спыненне агню ва Украіне

12.03.2025 / 12:53

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін наўрад ці падтрымае пагадненне аб 30-дзённым спыненні агню, якое было сфармуляванае на перамовах у аўторак дэлегацыямі ЗША і Украіны, паведамілі агенцтву Reuters крыніцы, блізкія да Крамля.

Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паводле экспертаў, Кіеў змог перанесці гульню на палову поля суперніка, але расійская армія захоўвае перавагу на полі бою, і Масква не захоча яе губляць.

Расіі неабходна ўзгадніць умовы спынення агню і атрымаць нейкія гарантыі, — сказаў Reuters высокапастаўлены чыноўнік.

«Пуціну цяжка пагадзіцца з гэтым [пагадненнем] у яго цяперашнім выглядзе. У яго моцныя пазіцыі, бо Расія наступае», — адзначыў ён.

 Іншая высокапастаўленая расійская крыніца паведаміла, што з пункту гледжання Масквы прапанову аб спыненні агню можна расцэньваць як пастку.

«Пуціну будзе складана спыніць баявыя дзеянні, не атрымаўшы канкрэтных гарантый і абяцанняў», — заявіла крыніца.

У сваю чаргу прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў прапанаваў не рабіць паспешлівых высноў наконт 30-дзённага перамір’я. Паводле яго слоў, спачатку павінны адбыцца сустрэчы расійскай і амерыканскай дэлегацый, на якіх Масква разлічвае атрымаць падрабязную інфармацыю.

«Глядзіце, вы крыху забягаеце наперад, а мы гэтага не хочам. Учора, размаўляючы з прэсай, і Рубіа, і Уолц заявілі, што праз розныя дыпканалы перададуць нам дэтальную інфармацыю пра сутнасць перамоў у Джыдзе. Спачатку мы павінны яе атрымаць. Таксама ў нас запланаваны ў гэтыя дні кантакты з амерыканцамі, у ходзе якіх мы разлічваем атрымаць поўную інфармацыю», — сказаў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Мы пагаджаемся, і калі пагодзяцца расіяне — у той момант цішыня запрацуе

«Мяч на баку Расіі» азначае, што Масква цяпер можа адчуць ціск

Макрон заклікаў распрацаваць план гарантый бяспекі для Украіны на выпадак спынення агню

Каментары да артыкула