Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое
Перад сустрэчай з Уладзімірам Пуціным Аляксандр Лукашэнка параіў Расіі «не паддавацца на ўлоўкі» ЗША.
Перад сустрэчай з Пуціным у Маскве Лукашэнка зазначыў перад расійскімі прапагандыстамі, што Трамп «чалавек медыйны».
«Можа раніцай адну заяву рабіць, вечарам — другую», — ацаніў Трампа беларускі палітык.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што Расія не пойдзе на «ўлоўкі» амерыканцаў. «Яны ўжо нас не спаймаюць, а Расію тым больш. Увесь час выкруты дый выкруты, пара ўжо галавой думаць», — сказаў ён.
На думку Лукашэнкі, Трамп можа «лёгка ўвесці ў зман».
Чытайце таксама:
Лукашэнка заявіў, што не збіраецца сустракацца з амерыканцамі ў Маскве
Лукашэнка пракаментаваў прапанову Макрона пра ядзерны парасон над Еўропай
Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу