БЕЛ Ł РУС

Кітай прапанаваў паслаць міратворчую місію ва Украіну

22.03.2025 / 15:31

Nashaniva.com

Кітай разглядае магчымасць удзелу ў патэнцыйнай міратворчай місіі ва Украіне, паведамляе Welt am Sonntag са спасылкай на крыніцы ў дыпламатычных колах ЕC, знаёмыя з пытаннем.

AP Photo/Heng Sinith

 З іх слоў, кітайскія дыпламаты «празандавалі» ў Брусэлі, ці будзе такі крок магчымым і пажаданым з пункту гледжання еўрапейскіх краін.

«Уключэнне Кітая ў кааліцыю ахвотных (краін, якія дапускаюць магчымасць удзелу ў міратворчай місіі) патэнцыйна можа павялічыць прыняцце Расеяй міратворцаў ва Украіне», — мяркуюць у дыпламатычных колах Брусэля, адзначаючы, што пытанне застаецца адчувальным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула