БЕЛ Ł РУС

У Індыі расійскія байкеры зладзілі прапагандысцкі заезд з нагоды набліжэння Дня перамогі. Былі і беларусы

5.04.2025 / 16:23

Nashaniva.com

У індыйскай сталіцы Нью-Дэлі сабралася каля 200 матацыклістаў з розных краін. Пад савецкія песні і са сцягамі, прысвечанымі перамозе ў «Вялікай Айчыннай вайне», яны праехаліся міма пасольства Расіі, мемарыяла Вароты Індыі і Рускага дома ў Нью-Дэлі, піша тэлеграм-канал Shot.

Скрыншот з відэа

Сярод сцягоў, пад якімі едуць байкеры, часам можна заўважыць і дзяржаўныя сцягі Беларусі, а таксама сімволіку БССР.

Пасля заезду байкеры запланавалі таксама прынагодныя канцэрты расійскіх і індыйскіх музыкаў, прэзентацыя мотапяхоты Чырвонай Арміі ў Другой сусветнай вайне і фотавыставу «Матацыклы на службе Савецкай Арміі».

Чытайце таксама:

«Патрыятычны флэшмоб» у Гомелі апынуўся пад пагрозай зрыву. Надта дарагія паслугі міліцыі

Страляць з гармат у Мінску і Брэсце цяпер будуць кожны год

МАРГ папрасіў гандаль не паказваць рэкламу 8-10 мая, аформіць вітрыны ў вайсковым стылі, а на касіраў надзець пілоткі

Мінлясгас складзе дрэвамі ідэалагічны надпіс, які будзе відаць з самалётаў

Каментары да артыкула