БЕЛ Ł РУС

У нявесткі Лукашэнкі новы праект. Прадзюсар — Ганна Лукашэнка, аўтар сцэнарыя — Ганна Сялук

6.04.2025 / 19:39

Nashaniva.com

Нявестка Лукашэнкі Ганна Лукашэнка ўзялася за новы праект — канцэрты-рэквіемы «Кожны трэці».

Фота: sb.by

Канцэрты будуць ісці ў Мінску ў Палацы Рэспублікі з 6 па 12 красавіка. Нявестка Лукашэнкі — іх генеральны прадзюсар, піша «СБ. Беларусь сегодня».

Праект ствараўся летась у гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Спачатку яго рыхтавалі для паказу ў Музеі перамогі ў Маскве. Але пасля Адміністрацыя Лукашэнкі рашыла, што трэба гэта паказваць і на беларускай сцэне. Прэм'ера была летась 22 чэрвеня. Стварылі таксама тэлеверсію, якую паказалі на БТ.

І пасля яе нібыта пачалі пісаць людзі і прасіць паказаць канцэрт яшчэ. Лукашэнка даручыў нявестцы маштабаваць праект на рэгіёне. Але, як расказвае сама нявестка, тады было не да таго, яны калясілі з «Марафонам адзінства» (дзе яна таксама была за галоўную). У выніку канцэрты-рэквіемы рашылі паказаць цяпер і толькі ў Мінску.

Ганна Лукашэнка. Ілюстрацыйнае фота: БелТА

Па словах Ганны Лукашэнкі, яе таксама ўзрушыў дэмантаж помнікаў савецкім воінам у Польшчы і краінах Балтыі.

«Мы бачым, што спрабуюць перапісаць гісторыю, зрабіць так, каб людзі яе не памяталі. І знос помнікаў — гэта адна з частак гэтага плана». 

Ганна Лукашэнка на канцэрце не толькі за прадюсарку. Яна яшчэ і адна з аўтараў сцэнарыя (пад псеўданімам Ганна Сялук), і песні, напісаныя ёй, гучаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула