БЕЛ Ł РУС

Авечкін пабіў рэкорд Грэцкі па галах за кар'еру ў НХЛ

6.04.2025 / 20:56

Nashaniva.com

Ён стаў найлепшым бамбардзірам за ўсю гісторыю НХЛ.

Скрыншот відэа NHL.com

Расійскі нападнік «Вашынгтон Кэпіталз» Аляксандр Авечкін пабіў рэкорд Уэйна Грэцкі, які трымаўся 25 год.

У матчы рэгулярнага чэмпіянату супраць «Нью-Ёрк Айлендэрс» Авечкін забіў у другім тайме.

На рахунку 39-гадовага расійскага хакеіста цяпер 895 шайбаў у 1487 матчах рэгулярных чэмпіянатаў НХЛ за кар'еру.

Гэта гістарычнае дасягненне. У Гордзі Хоу, які даўно скончыў кар'еру, — 801 шайба, у Яраміра Ягра, які ўжо не гуляе ў НХЛ, 766.

Сіднэй Кросбі, які пакуль выступае, мае 619 шайбаў.

Чытайце таксама:

Уэйн Грэцкі пра свайго дзеда з-пад Брэста: Ён быў рускім і парадаваўся б за рэкорд Авечкіна

Авечкін паўтарыў вечны рэкорд Уэйна Грэцкі, які трымаўся 31 год

Каментары да артыкула