БЕЛ Ł РУС

На «Гомсельмашы» ўзялі крэдыт для выплаты заробкаў

7.04.2025 / 22:13

Nashaniva.com

Сітуацыя на гомельскім вытворчым аб'яднанні «Гомсельмаш» пагаршаецца. У прыватнасці, стала вядома пра кепскі стан завода ліцця і нармаляў (ЗЛіН), які ўваходзіць у склад ВА «Гомсельмаш». Паводле інфармацыі «Флагштока», прадпрыемству давялося браць крэдыт у банку, каб выплаціць рабочым заробкі ў пачатку 2025 года.

Фота: ЗЛіН

Як паведаміла «Флагштоку» крыніца, звязаная з прадпрыемствам, «завод нясе страты, заробкі падаюць, вельмі шмат людзей звольнілася».

Суразмоўца адзначае, што востра адчуваецца недахоп кваліфікаваных рабочых на ўсіх этапах вытворчасці, «былі заказы з РФ, але яны не ратуюць сітуацыю».

Са слоў крыніцы, каб папаўняць недахоп працоўных рук, на прадпрыемстве практыкуюць так званыя «прарывы», калі работнікаў з аднаго цэха або аддзела пераводзяць на работы ў іншы:

«Нярэдка гэтыя работы нават не па асноўнай спецыяльнасці гэтых людзей. Напрыклад, работнікаў дапаможнай вытворчасці станочнікаў могуць адправіць выконваць слясарныя работы або працаваць на зборцы. Ці людзей з аддзелаў могуць накіраваць у цэхі на свідравальныя станкі. Якасць прадукцыі ад такіх работнікаў на «прарывах» адпаведная».

Пра складаную сітуацыю на рынку продажу сельгастэхнікі вядома па інфармацыі расійскіх рэсурсаў. Эксперты чакаюць далейшае падзенне аб'ёмаў продажаў у 2025 годзе.

Прадстаўнік асацыяцыі «Тэхналогіі даверу» Антон Вінаградаў даў прагноз па зніжэнні аб'ёмаў продажаў тэхнікі на 10-15%», гаворыцца ў матэрыяле асацыяцыі «Расспецмаш» са спасылкай на Forbes.

У студзені 2025 года продажы ў Расію скараціліся на 31,5% у параўнанні са студзенем 2024-га. Асабліва прыкметна ўпалі пастаўкі профільных для гомельскага прадпрыемства самаходных кормаўборачных камбайнаў (мінус 55,6%) і збожжаўборачных камбайнаў (51,5%). Вядома, што каля 80% сваёй тэхнікі «Гомсельмаш» пастаўляе менавіта ў Расію.

Чытайце таксама:

«Гомсельмаш» апублікаваў статыстыку па вытворчасці камбайнаў. Гэта зусім не тое, што чакалася

BELPOL раскрыў схемы, як Беларусь зарабляе на вытворчасці дэталяў для расійскіх снарадаў

«Бедненька, але чысценька. А народ знешне не адрозніць ад нас». Расійскі чыноўнік з'ездзіў у Гомель і засумняваўся ў Маскве

Каментары да артыкула