БЕЛ Ł РУС

На станцыі Багданаў загарэўся чыгуначны будынак

8.04.2025 / 7:7

Nashaniva.com

Сёння а 5:14 адбылося ўзгаранне пасажырскага будынка на станцыі Багданаў у Валожынскім раёне. Пацярпелых няма, паведамляе Белчыгунка ў сваім тэлеграм-канале.

Скрыншот відэа МНС

Інцыдэнт не паўплываў на графік руху цягнікоў. На месцы працуюць 5 пажарных разлікаў.

У тэлеграм-канале МНС паведамляецца, што загарэлася на гарышчы, і пажарныя ліквідуюць пажар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула