БЕЛ Ł РУС

У Клічаве сёння ноччу было мінус 10°С

8.04.2025 / 11:15

Nashaniva.com

У Беларусь прыйшлі начныя і ранішнія маразы.

Сёння ўначы ў Клічаве на паўднёвым захадзе Магілёўскай вобласці было мінус 10°С.

Побач у Бабруйску было -7.2°С градуса, у Жлобіне — -6,3°С, у Жыткавічах — -6,8°С.

У Мінску было мінус 4,1°С.

А вось на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці нават быў плюс.

Наступныя дні халоднае надвор'е захаваецца. 

Наступнай ноччу месцамі па краіне пройдзе невялікі снег, мокры снег, днём пераважна па паўночна-заходняй палове краіны часам чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж).

Ноччу будзе -2…-8°С, пры праясненнях да -10°С, максімальная днём складзе ад +2°С па ўсходзе да +9°С па паўднёвым захадзе Беларусі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула