БЕЛ Ł РУС

Эрдаган падаў у суд на лідара турэцкай апазіцыі і патрабуе з яго 13 тысяч даляраў 

8.04.2025 / 13:19

Nashaniva.com

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган падаў пазоў аб абразе гонару і годнасці і патрабаванні кампенсацыі маральнай шкоды супраць кіраўніка турэцкай апазіцыі Азгюра Азэля, лідара Рэспубліканскай народнай партыі Турцыі, паведамляе Haberturk.

Азгур Азэль. Фота: Ugur Yildirim/ dia images via Getty Images

Акрамя таго, у Галоўную пракуратуру Анкары была пададзена заява аб завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да Азэля па артыкуле аб абразе прэзідэнта.

Адвакат прэзідэнта Турцыі Хюсейн Айдын пацвердзіў падачу іску ў сваім акаўнце ў твітары. Паводле яго слоў, Эрдаган патрабуе ад палітычнага апанента 500 тысяч турэцкіх лір (больш за 13 тысяч даляраў) з-за «беспадстаўных абвінавачванняў і абразлівых выразаў, такіх як «член хунты».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула