Лукашэнка пра гандлёвую вайну Трампа: Трэба пакуль паназіраць
Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв’ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» пракаментаваў сітуацыю вакол павышэння пошлін ЗША і гандлёвай вайны, піша БелТА.
Фота: БелТА
Адно з пытанняў тычылася гандлёвай вайны, якая разгарнулася на сусветным рынку з-за рашэння прэзідэнта ЗША Дональда Трампа істотна павысіць пошліны для цэлага шэрагу краін.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго насцярожваюць заявы амерыканскага прэзідэнта. «Мы з Уладзімірам Уладзіміравічам размаўлялі, я і яму выказваю сваю пункту гледжання і стараюся яго неяк у гэтым плане схіліць на свой бок, што нам трэба пакуль назіраць за гэтым (дзеяннямі Трампа і тым, што адбываецца ў ЗША)», — сказаў ён.