БЕЛ Ł РУС

Юрый Чыж зарэгістраваў у Расіі новую інвесткампанію. Старыя прыносяць яму толькі страты

8.04.2025 / 16:18

Nashaniva.com

Вядомы беларускі бізнэсмен Юрый Чыж, які некалі быў вельмі блізкі да Лукашэнкі, але пасля трапіў у апалу, зарэгістраваў у мінулым месяцы ў Маскве новую кампанію — «Берч Інвестментс», заўважыла выданне «Белорусы и рынок».

Юрый Чыж. Фота: «Народная воля»

Відам дзейнасці «Берч Інвестментс» з'яўляецца «дзейнасць холдынгавых кампаній», а кіраўніком гэтай фірмы пазначаны Іван Марозаў. Гэтая ж асоба прадстаўляе інтарэсы Чыжа ў судовых працэсах з кіраўніцтвам і акцыянерамі геленджыкскага малочнага завода «Мора».

Працэсы гэтыя, дарэчы, ідуць не на карысць Юрыя Чыжа, які з'яўляецца ўладальнікам 38,33% акцый прадпрыемства. Большасць ягоных пазоваў (па змене статута, падачы фінансавай справаздачнасці і г. д.) было адхілена. Адзіны пазоў, якому быў дадзены ход — той, у якім бізнэсмен дамагаецца прызнання несапраўднасці здзелкі па продажы нейкай Ірынай Масолавой сваіх 12,8% акцый прадпрыемству. Але і тут першасная і апеляцыйная інстанцыі сталі не на ягоны бок.

У гэтым месяцы Чыж паспрабуе перагледзець рашэнне суда ў акруговым апеляцыйным судзе. Выручка кампаніі «Мора», якая выйшла ў 2023 годзе з банкруцтва, летась склала 3,3 мільёна расейскіх рублёў. Пры гэтым выраслі яе страты. Таксама з павялічанымі стратамі скончыла 2024 год яшчэ адна кампанія Чыжа — «ТГМ Майнінг».

У Расіі ў Юрыя Чыжа ёсць яшчэ фірма «Вівайт» (у 2024 годзе не працавала) і 0,5% доля ў кампаніі «Белаз-Памор'е». Апошняя займаецца падрыхтоўкай участкаў да распрацоўкі і здабычы карысных выкапняў і кантралюецца адным з яго сыноў Юрыя Чыжа Уладзімірам, з якім бізнэсовец таксама судзіцца. Зрэшты, і і «Белаз-Памор'е» па выніках 2024 года мела страты.

Чытайце таксама:

Юрый Чыж пайшоў у малочны бізнэс у Расіі. Як атрымліваецца?

Як на БелАЗе зараблялі бізнэсмены Чыж і Кулуеў

Юрый Чыж вярнуў поўны кантроль над кампаніяй «Трайпл»

Юрый Чыж пайшоў у расійскі суд, каб пазмагацца за свой малаказавод у Геленджыку

Юрый Чыж працягвае судзіцца са сваім сынам

Каментары да артыкула