ЗША ўвялі супраць Кітая тарыфы 104%
ЗША ўводзяць дадатковыя 50% мытаў на імпарт з Кітая. Цяпер поўны памер мытаў складзе 104%. Тарыфы запрацуюць 9 красавіка. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Лівіт.
Кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін. Фота: AP Photo / Tatan Syuflana
Раней Пекін абвясціў, што ўвядзе 34-адсоткавыя мыты на ўсе амерыканскія тавары ў адказ на тарыфы, якія прэзідэнт ЗША ўвёў супраць Кітая. У сваю чаргу Трамп пагражаў увядзеннем дадатковых тарыфаў на імпарт з Кітая памерам 50%, калі Пекін не адменіць свае 34-працэнтныя мыты.
Па словах Лівіт, паколькі Кітай адмовіўся адмяняць свае мыты, то тарыфная стаўка для Пекіна вырасла на 50% — з 54% да 104%. Тарыфы па гэтай стаўцы будуць спаганяцца з 9 красавіка.
Кэралайн Лівіт заявіла, што Кітай «робіць памылку», адмаўляючыся весці перамовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам па мытах. На думку прэс-сакратаркі Белага дома, Кітай на самай справе «імкнецца весці перамовы» з ЗША па мытах, але «не ведае як». Яна адзначыла, што такога ж меркавання прытрымліваецца і сам Дональд Трамп.
Чытайце таксама:
Ілан Маск і іншыя пратрампаўскія мільярдэры выступілі супраць увядзення новых мытаў
Трамп пагражае Кітаю новымі гіганцкімі мытамі, але азіяцкія біржы растуць
У ЗША патлумачылі, навошта ўвялі гандлёвыя тарыфы на бязлюдныя астравы, дзе жывуць адны пінгвіны
На рашэнне Трампа ўвесці мыты супраць усяго свету аказаў уплыў фэйкавы эксперт
За нібыта хаатычнай стратэгіяй Трампа стаіць хітры разлік. Вось чым гэта пагражае іншым народам