БЕЛ Ł РУС

Вольга Бондарава выйшла на свабоду

9.04.2025 / 17:26

Nashaniva.com

Пра вызваленне вядомай прарасійскай даносчыцы напісаў у фэйсбуку блогер Андрэй Павук.

Вольга Бондарава

«Бондарава выйшла на волю. Толькі што мне перазвоньвала. Пыталася, што хацеў. Не пазналі мы адзін аднаго», — напісаў Андрэй Павук.

Вядомая даносчыца Вольга Бондарава з 2020 года актыўна змагаецца з усім, што падаецца ёй пагрозай для «рускага свету» і «традыцыйных каштоўнасцяў». Пры гэтым яна часта блытае берагі, накідваючыся з абвінавачваннямі на высокіх чыноўнікаў, сілавікоў і нават на членаў сямейнага клана самога Лукашэнкі.

Урэшце гэта скончылася затрыманнем, а 26 сакавіка суд Маскоўскага раёна Мінска прыняў рашэнне аб арышце даносчыцы на 13 сутак.

Чытайце таксама:

Як Бондарава дапамагла сабраць грошы палітвязням. Стрыжак распавёў пра наступствы першакрасавіцкага жарту «Нашай Нівы»

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак

Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак

Каментары да артыкула