Лукашэнка выдаў дырэктыву аб ідэалогіі
9 красавіка Лукашэнка падпісаў дырэктыву № 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы», паведаміла ягоная прэс-служба.
Дакумент, як сцвярджаецца, накіраваны на «павышэнне эфектыўнасці ідэалагічнай работы, актуалізацыю нарматыўнай прававой базы, якая рэгулюе ідэалагічную сферу».
Дырэктывай прадугледжваецца:
- зацвярджэнне канцэптуальных асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы;
- прапаганда️ «падзялянага ўсім грамадствам» разумення дзяржаўнасці беларускага народа;
- уніфікацыя падыходаў па правядзенні ідэалагічнай работы з насельніцтвам і яе ацэнцы;
- абавязак рэалізоўваць ідэалогію беларускай дзяржавы ва ўсіх сферах і суб'ектах гаспадарання незалежна ад формы ўласнасці;
- забеспячэнне ўключэння ў прадзяржаўнае інфармацыйна-ідэалагічнае поле грамадзян, занятых у прыватным сектары нацыянальнай эканомікі.
Чытайце таксама:
Брэсцкія дэсантнікі выпадкова апублікавалі план ідэалагічнай работы на тыдзень. Распавядаем, што там
«Взвейтесь кострами» ў іншай форме вярнулася ў школы». Што цяпер адбываецца ў беларускай адукацыі?