Сіноптыкі расказалі, які раён Мінска самы цёплы ўзімку
Начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Таццяна Чатырка ў эфіры АНТ расказала, якія раёны Беларусі можна назваць самымі халоднымі, а таксама адзначыла метэаасаблівасці розных рэгіёнаў краіны.
Фота: Smartpress.by
Паводле яе слоў, адным з лідараў па нізкіх тэмпературах з'яўляецца Гарадоцкі раён. На размешчанай там метэастанцыі «Езярышча» рэгулярна фіксуюцца самыя моцныя маразы, піша Smartpress.by.
Аднак у перыяды замаразкаў, асабліва пры безвоблачным небе і ўстойлівым антыцыклонным надвор’і, самыя нізкія тэмпературы назіраюцца на тарфяніках. У такіх умовах у лідары па холаду выходзяць метэастанцыя «Палеская», а таксама станцыі «Клічаў» і «Бабруйск» у Магілёўскай вобласці.
Таксама экспертка выдзеліла рэгіёны з іншымі асаблівасцямі надвор’я. Напрыклад, самымі ветранымі месцамі ў краіне лічацца Ашмяны і Навагрудак (Гродзенская вобласць). Апошні, дарэчы, прызнаны самым туманным горадам Беларусі. Што тычыцца навальніц, яны найчасцей здараюцца ў паўднёвых рэгіёнах — Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Цікава, што нават у межах адной сталіцы могуць назірацца прыкметныя адрозненні ў тэмпературы.
У прыватнасці, зімой у мікрараёне Уручча, на аднайменнай метэастанцыі, ва ўмовах штылю і антыцыклону паветра можа быць на 5°C цяплейшае, чым у іншых частках Мінска.