БЕЛ Ł РУС

У Чачні на ўсеагульны агляд выставілі цела 17-гадовага хлопца, які напаў на пост ДПС

10.04.2025 / 9:9

Nashaniva.com

У Ачхой-Мартане, дзе раней адбылося нападзенне на супрацоўнікаў дарожна-паставой службы, на гарадскіх вуліцах і на плошчы выставілі на агульны агляд цела нападніка. Мяркуецца, што гэта Эскерхан Хумашаў. Відэа распаўсюджваюцца ў месенджарах жыхарамі Чачні, піша Ateo Blacked.

7 красавіка малады чалавек з нажом напаў на паліцэйскіх на пасце па вуліцы Ахмата Кадырава. У выніку нападу адзін з супрацоўнікаў ДПС загінуў, другі быў паранены і агнём у адказ забіў Хумашава.

Мяркуючы па відэа, цела нападніка выставілі таксама каля адміністрацыі Ачхой-Мартанскага муніцыпальнага раёна. Вакол сабраліся людзі. Найбольш верагодна, што частка сабраных — сваякі Хумашава.

Учора Рамзан Кадыраў на нарадзе з кіраўнікамі сілавых ведамстваў заявіў, што арганізатары нападу на пост ДПС знаходзяцца ў Турцыі і Украіне. Кадыраў таксама сказаў, што сваякі нападніка павінны панесці адказнасць за дзеянні Хумашава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула