БЕЛ Ł РУС

Кітай павысіў пошліны на амерыканскія тавары да 125%

11.04.2025 / 11:46

Nashaniva.com

Кітай павысіў пошліны на амерыканскія тавары з 84% да 125%, яны ўступяць у сілу з 12 красавіка, перадае Bloomberg са спасылкай на Міністэрства фінансаў Кітая.

Напярэдадні, 10 красавіка, ЗША павысілі пошліны на кітайскія тавары да 145%.

У Мінфіне Кітая заявілі, што больш няма «ніякай магчымасці рынкавага прыняцця» амерыканскіх тавараў, што імпартуюцца ў Кітай па дзеючых стаўках.

«Калі амерыканскі бок у далейшым працягне ўводзіць тарыфы на кітайскія тавары, што экспартуюцца ў ЗША, кітайскі бок не будзе звяртаць на гэта ўвагі», — гаворыцца ў заяве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула