БЕЛ Ł РУС

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч працягвае праходзіць хіміятэрапію

11.04.2025 / 14:4

Nashaniva.com

Некалькі тыдняў таму стала вядома пра пагаршэнне стану каталіцкага іерарха, а вернікаў нават заклікалі маліцца за яго здароўе. Пазней арцыбіскуп-эмерыт апублікаваў відэа, дзе расказаў пра свой стан. А што з ім зараз?

Скрыншот відэа ад 1 красавіка

17 сакавіка сам арцыбіскуп паведаміў пра метастазы ў лёгкіх у выніку анкалагічнага захворвання.

Паводле сведчанняў вернікаў, арцыбіскуп працягвае курс хіміятэрапіі. Ён ужо перанёс два ўводы прэпаратаў, а наступны прызначаны пасля Вялікадня. Колькі курсаў спатрэбіцца ўсяго — пакуль невядома, піша katolik.life.

Праведзеную тэрапію арцыбіскуп Тадэвуш перанёс добра, без ускладненняў. Пасля двух курсаў лячэння ганаровы іерарх адчувае сябе стабільна: прыходзіць у капліцу на малітву, сам служыць святую Імшу, выходзіць на прагулкі каля дому. Ён гатовы і надалей наведваць парафіі і маліцца з вернікамі па запрашэнні пробашчаў.

На наступным перадвелікодным тыдні арцыбіскуп мае намер наведаць некалькі парафій каля Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула