БЕЛ Ł РУС

«Яндэкс.Карты» навучыліся паказваць разметку на мінскіх дарогах

11.04.2025 / 16:16

Nashaniva.com

На беларускім транспартным форуме заўважылі, што «Яндэкс.Карты» навучыліся паказваць разметку на мінскіх дарогах. Праўда, мяркуючы па ўсім, такі рэжым адлюстравання пакуль што даступны яшчэ не ўсім, піша Blizko.by.

Цяпер можна паглядзець, як арганізаваны рух па палосах, асабліва ў месцах са складаным дарожным рухам (напрыклад, на кальцавых скрыжаваннях), дзе ёсць выдзеленыя палосы для грамадскага транспарту і гэтак далей.

У мабільным дадатку «Яндэкс.Картаў» трэба ўвайсці ў рэжым навігатара і ўключыць у наладах пункт «Дэталізаваныя дарогі: паказваецца падрабязная разметка».

Пры працы з камп'ютара трэба паставіць птушачку каля пункта «Новая карта: іншы колер дарог, будынкаў і прыродных зон».

Праўда, у камп'ютарнай версіі картаў гэты пункт наладаў паказваецца пакуль што не ўсім.

У буйных гарадах Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург, Валгаград, Екацярынбург, Ніжні Ноўгарад, Уфа) такая разметка пачала адлюстроўвацца яшчэ ў кастрычніку 2023-га.

Чытайце таксама:

На гродзенскі брук нанеслі незвычайную зебру

У Мінску на дарогах з'явіцца разметка сіняга колеру

У Мінску з'явіўся праекцыйны пешаходны пераход

Каментары да артыкула