БЕЛ Ł РУС

Украіна ўвяла санкцыі супраць дзвюх праўладных арганізацый і адной прапагандысткі

11.04.2025 / 20:28

Nashaniva.com

11 красавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні шэрагу санкцый, пад якія трапіла лукашэнкаўская прапагандыстка з «Першага інфармацыйнага» Анастасія Бенедзісюк, а таксама праўладныя грамадскія арганізацыі «Беларускі славянскі камітэт» і «Согласие — Медиа».

Кіраўніком «Беларускага славянскага камітэта» лічыцца 84-гадовы Сяргей Касцян, які ў свой час быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Арганізацыя «Согласие — Медиа» створаная прарасійскім актывістам Арцёмам Агафонавым.

Чытайце таксама:

Раней хацела жыць ва Украіне — цяпер расказвае, што там нацысты. Хто такая Анастасія Бенедзісюк, новы твар прапаганды

«За данясенне праўды да сусветнай супольнасці». Белтэлерадыёкампанія прэміравала прапагандыстак, што трапілі пад еўрапейскія санкцыі

«Старонку перагарнуць сапраўды пара». Рускамірац Агафонаў расказаў, што пабачыў падчас свайго кароткачасовага зняволення

Каментары да артыкула