БЕЛ Ł РУС

Зборная Беларусі едзе на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе праз 16 гадоў

12.04.2025 / 6:44

Nashaniva.com

Беларусы занялі ў сваёй адборачнай групе першае месца, абыграўшы ў самым важным матчы Італію.

Фота: Прессбол

Другі раз у гісторыі беларускага міні-футбола зборная Беларусі кваліфікавалася на чэмпіянат Еўропы. І ўпершыню зрабіла гэта як пераможца сваёй адборачнай групы. У галоўным матчы турніру на Мальце былі пераможаныя італьянцы — 2:1.

У адборачнай групе засталося згуляць з Мальтай, але гэты матч ужо нічога не вырашае.

Пасля 5 тураў: Беларусь — 13, Італія — 10, Фінляндыя — 6, Мальта — 0.

Чэмпіянат пройдзе з 20 студзеня па 7 лютага 2026 года ў Рызе і Каўнасе.

Апошні раз беларусы ў ЧЕ ўдзельнічалі ў 2009 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула