БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Украіне ў ЕС няма чаго рабіць. Чаго яна туды лезе?

12.04.2025 / 12:47

Nashaniva.com

Украіне ў Еўрасаюзе няма чаго рабіць. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка падчас суботніка.

Фота: president.gov.by

«Куды Украіна лезе? Гэта імгненнае захапленне недасведчанага чалавека. Добры чалавек Валодзя Зяленскі, але недасведчаны. Ён гэта павінен прызнаць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Украіне ў Еўрасаюзе няма чаго рабіць».

Паводле слоў Лукашэнкі, калі ў цяперашніх складаных умовах Украіна яшчэ і абрыне сваю эканоміку (а гэта нібыта напэўна адбудзецца за ўступленнем у ЕС), то краіны ўжо не будзе.

«Перш чым туды бегчы, падумай: ты там патрэбны ці не. Гэта будзе краіна без прамысловасці, без сельскай гаспадаркі, без таго, чым Украіна так ганарылася», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула