БЕЛ Ł РУС

Раніцай Вербнай нядзелі расіяне ўдарылі дзвюма балістычнымі ракетамі па цэнтры Сум. Дзясяткі загінулых

13.04.2025 / 11:48

Nashaniva.com

абноўлена

Раніцай 13 красавіка расіяне ўдарылі дзвюма балістычнымі ракетамі па цэнтры горада Сумы. Цяпер вядома найменей пра два дзясяткі загінулых. Сёння і праваслаўныя, і каталікі адзначаюць вялікае рэлігійнае свята — Вербную нядзелю. 

«У выніку ўдару ракеты ёсць шмат загінулых. Вораг зноў ударыў па мірным насельніцтве», — напісаў выконваючы абавязкі мэра Сум Арцём Кабзар.

Ужо вядома пра 34 загінулых.

«Варожыя ракеты ўдарылі па звычайнай гарадской вуліцы, па звычайным жыцці: дамы, адукацыйныя ўстановы, машыны на вуліцы… і гэта ў дзень, калі людзі ідуць да цэркваў: Вербніца, свята ўваходу Гасподняга ў Іерусалім», — напісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. 

Ён заявіў, што патрэбна жорсткая рэакцыя свету: «Злучаных Штатаў, Еўропы, усіх у свеце, хто хоча заканчэння гэтай вайны і забойстваў».

«Размовы яшчэ ніколі не спынялі балістыку і авіябомбы. Трэба такое стаўленне да Расіі, якога заслугоўвае тэрарыст», — напісаў Зяленскі.

Каментароў ад расійскіх уладаў на дадзены момант няма. Прэс-сакратар расійскага МЗС Марыя Захарава пасля навін аб трагедыі ў Сумах напісала: «З Вербнай нядзеляй!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула