БЕЛ Ł РУС

Скульптар Іван Міско расказаў, што Польшча забараніла ўвозіць з Беларусі яго помнік польскаму касманаўту

13.04.2025 / 17:5

Nashaniva.com

Народны мастак Беларусі Іван Міско збіраўся зрабіць помнік польскаму касманаўту Міраславу Гермашэўскаму (той памёр у снежні 2022 года). Але планам яго не ўдалося збыцца.

Іван Міско. Архіўнае фота: «Мінск-Навіны»

«Ён шмат разоў бываў у мяне, я яго ляпіў. Патэлефанаваў мне Клімук, патэлефанавала жонка Гермашэўскага — і папрасілі распрацаваць праект помніка. Я гэта зрабіў, адправіў, зацвердзілі ўсё. Але цяпер польская мытня кажа: ніякіх кантактаў з Беларуссю, мы правоз помніка не дазволім! Так ён у мяне ў праекце і застаўся», — расказаў скульптар у інтэрв'ю «СБ. Беларусь сегодня».

Летась Міско, дарэчы, узяўся рабіць скульптурную кампазіцыю, прысвечаную палёту ў космас Марыны Васілеўскай. Задуманая скульптура будзе з бронзы і граніту.

Раней ён рабіў помнікі беларускім касманаўтам Пятру Клімуку і Уладзіміру Кавалёнку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула