БЕЛ Ł РУС

Ягор Шаранговіч дасягнуў адзнакі 100 шайбаў у НХЛ. Ён — трэці беларус з такім рэкордам

14.04.2025 / 7:25

Nashaniva.com

У рамках рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі «Калгары Флэймз» дома перамог «Сан-Хасэ Шаркс» з лікам 5:2.

Ягор Шаранговіч. Фота: nhl.com

26-гадовы беларускі форвард «агеньчыкаў» Ягор Шаранговіч аформіў дубль у паядынку, піша «Беларускі хакей».

Для яго гэтыя шайбы сталі 100-й і 101-й у кар’еры ў Нацыянальнай хакейнай лізе з улікам рэгулярных чэмпіянатаў і плэй-оф.

Шаранговіч — трэці беларускі хакеіст са 100+ шайбамі ў кар’еры НХЛ. Больш за яго закідалі толькі Андрэй Касціцын (117 галоў у 447 матчах) і Міхаіл Грабоўскі (125 галоў у 544 матчах).

У форварда «Вашынгтона» Аляксей Протаса, які выдатна праводзіць гэты сезон, 43 шайбы, прычым 30 у гэтым сезоне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула