Памёр нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Марыа Варгас Льёса
Перуанскі пісьменнік Марыа Варгас Льёса памёр ва ўзросце 89 гадоў у Ліме. Пра яго смерць паведаміў сын пісьменніка Альвара Варгас Льёса.
Фота: Wikimedia Commons
«З жалем паведамляем, што наш бацька Марыа Варгас Льёса мірна памёр сёння ў Ліме ў атачэнні сям’і», — гаворыцца ў заяве сям’і пісьменніка.
Варгас Льёса вядомы такімі творамі, як «Размова ў «Саборы»» (1969), «Вайна канца свету» (1981) і «Цётачка Хулія і пісака» (1977).
У 2010 годзе Варгас Льёса стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры.