БЕЛ Ł РУС

Ці чакаць новых памілаванняў бліжэйшым часам?

17.04.2025 / 7:0

Nashaniva.com

24 студзеня, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, вызвалілі 8 палітвязняў. З таго часу пра памілаванні нічога не чуваць. Ці працягнуцца яны?

Ранейшая схема была такая: у калоніі прыязджалі прадстаўнікі ўлады (звычайна пракуроры), якія рабілі прапанову палітвязням з загадзя сфармуляванага спісу — напісаць прашэнне аб памілаванні. Хто пагаджаўся, той у большасці выпадкаў неўзабаве выходзіў на свабоду. Калі хто адмаўляўся пісаць прашэнне, то яго «квота» перадавалася нейкаму наступнаму палітвязню ў калоніі.

«Наша Ніва» звязалася з былымі зняволенымі, якія ўжо пасля студзеня 2025 года адбывалі пакаранне ў калоніях у Магілёве (№15) і пад Івацэвічамі (№22). Паводле іх слоў, у апошнія пару месяцаў ні ў адной, ні ў другой калоніі не вялася падрыхтоўка да памілаванняў.

Такім чынам, выглядае, што пасля выбараў спыніліся не толькі самі памілаванні, але і ўнутраныя працэсы, звязаныя з падрыхтоўкай наступных груп.

Пры гэтым дакладна вядома, што яшчэ засталіся палітвязні, хто па прапанове ўладаў напісаў дакументы на памілаванне яшчэ да даты выбараў і цяпер чакае рашэння па сваёй сітуацыі.

Памілаванні пачаліся ў ліпені 2024-га і прайшлі ў некалькі хваляў. З таго часу па студзень 2025-га на свабоду выйшлі па памілаваннях 258 палітвязняў.

Чытайце таксама:

«Сказалі: Эйсмант на цябе вельмі злы». Ксенія Луцкіна — пра падзеі на БТ у 2020-м, калонію і цяжкую хваробу

«Наступілі на руку і зламалі тры пальцы, білі электрошокерам у пах» — экс-палітвязень з суполкі «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта»

Памілаваны экс-палітвязень Арцём Баярскі знайшоў працу і плануе аднавіцца на хімфаку БДУ

Каментары да артыкула