БЕЛ Ł РУС

У Крычаве пашкодзілі каналізацыйны калектар, усё пацякло ў Сож

15.04.2025 / 22:57

Nashaniva.com

Вечарам 15 красавіка ў Крычаве пры правядзенні рамонтных работ адбылося пашкоджанне напорнага каналізацыйнага калектара са скідам сцёкавых вод у раку Сож, паведаміла Мінпрыроды.

Паведамляецца, што ў выніку прынятых мер скід сцёкавых вод быў на працягу 45 хвілін спынены.

Тым не менш, прадстаўнікі Мінпрыроды паехалі на месца аварыі і ўзялі тлумачэнні ў рамонтнікаў. Па гэтай справе пачаты адміністрацыйны працэс. 

Пасля адбору пробаў і атрымання вынікаў аналізаў абяцаюць даць ацэнку шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, і вызначыць меру адказнасці вінаватых асоб.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула