Беларус уз'еўся на «Аэрафлоцкія» і «Алёнку»: што не так з гэтымі цукеркамі
Пакрыўджаны аматар салодкага сцвярджае, што для тых, хто прапанаваў такое наватарства, прыгатаваны асобны кацёл у пекле.
Фота: kf_spartak / Instagram
У сеціве з'явіўся ролік, стваральнік якога, здаецца, вельмі засмучаны цукеркамі беларускай кандытарскай фабрыкі «Спартак», заўважыла выданне «Точка».
І справа зусім не ў іх смаку — аўтара абурыла пакаванне. Раней цукеркі «Аэрафлоцкія» і «Алёнка» рабілі са спецыяльнымі зубчыкамі па краях фанцікаў, каб было зручна адкрываць.
Але апошнія партыі выйшлі проста запаянымі – і дабрацца да прысмакаў аказалася надзвычай складана.
«Для тых, хто зрабіў такое пакаванне, грэюць асобны кацёл», — напісаў раззлаваны карыстач.
Што гавораць на фабрыцы
Кандытарская фабрыка не стала ігнараваць гэты крык роспачы і паспяшалася растлумачыць сітуацыю.
На фабрыцы патлумачылі, што зубчыкі на ўпакоўцы цукерак рабіла спецыяльнае абсталяванне, але яно знасілася. Яго замянілі на айчынную прыладу, якая пакідае краі фанціка роўнымі.
«Мы разумеем важнасць зручнасці для нашых спажыўцоў, таму ў бліжэйшы час вяртаем зубчастае абразанне краёў. Гэта абавязкова парадуе нашых пакупнікоў, бо іх любімыя цукеркі зноў будуць лёгка адкрывацца», — паабяцалі ў кампаніі.