БЕЛ Ł РУС

У Мінску плануюць знесці яшчэ адзін прыватны сектар. Але будаваць шматпавярховікі не будуць

16.04.2025 / 12:45

Nashaniva.com

Мінула амаль дзесяць гадоў — і горад зноў вырашыў узяцца за тэрыторыі ўздоўж вуліцы Маякоўскага. Нагадаем, у 2016-м «перакроіць» хацелі квартал па правы бок ад ракі. Цяпер настаў чарговы этап — квадрат у межах вуліц Дзянісаўскай — Маякоўскага — Аранскай — паласы адводу чыгункі Мінск — Гомель.

Яндэкс карты

Грамадскае абмеркаванне праекта, арганізаванае адміністрацыяй Ленінскага раёна, пачнецца ўжо заўтра, 17 красавіка. І працягнецца да 1 мая 2025 года. Плошча ўчастка «пад трансфармацыю» значная — 51 га. Пры гэтым тэрыторыі, якія заняты шматпавярховікамі і грамадскімі будынкамі, чапаць не будуць — іх толькі добраўпарадкуюць, піша Onliner.by.

А вось за прыватны сектар возьмуцца. І моцна. Яго плануюць знесці.

Пад «раздачу» трапляюць 25 сядзіб (ці 2,1 тыс. «квадратаў» разам з участкамі) у межах вуліц Надзедзінскай, Лібава-Роменскай і паласы адводу чыгункі.

«Сядзібная забудова на 94% аднапавярховая і на 81% драўляная, пераважна да 1960-х гадоў пабудовы. Сядзібная забудова прадстаўлена пераважна зношаным драўляным жыллёвым фондам і часткова рэканструяванымі катэджамі, якія выкарыстоўваюцца пад офісы», — адзначаецца ў прэзентацыі праекта. Будаваць шматкватэрнікі ці адраджаць катэджы на гэтым месцы не плануецца.

Сады і агароды ператворацца ў «грамадска-камунальную зону, якая выконвае на перспектыву ролю буфернай, ахоўнай зоны для жылых тэрыторый шматкватэрнай забудовы».

Адначасова з гэтым добрыя катэджы па адрасах Надзеждзінская, 32 і 52, якія цяпер пераўтвораны ў офісы, вырашылі захаваць. Праўда, пабудовам давядзецца змяніць статус і перайсці з класа сядзібных дамоў у нежылы фонд. А вось офісны будынак на Надзедзінскай, 36, чакае лёс драўляных дамоў — яго знесуць. Як і металічныя гаражы. І пункт прыёму шкла.

Усё гэта збіраюцца зрабіць да 2028 года. На першы этап таксама запланавана:

У выніку грамадская забудова павялічыцца з 29,2 тысячы да 131,6 тысячы «квадратаў». А вытворчая — з 3,3 тысячы да 25,7 тысячы метраў (а пасля таго, як будзе рэалізаваны другі этап, і да 29,7 тысячы кв. м).

Новыя сады, школы і паліклінікі ўзводзіць у квартале не плануюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула