БЕЛ Ł РУС

Рэжысёр «Адзін дома» заявіў, што хацеў бы, каб у фільме не было сцэны з Трампам

16.04.2025 / 14:45

Nashaniva.com

Крыс Каламбус кажа, што эпізод з цяперашнім прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам стаў для яго «праклёнам» і ён шкадуе, што гэтая сцэна наогул існуе.

Рэжысёр фільма «Адзін дома» Крыс Каламбус прызнаўся, што ўдзел Дональда Трампа ў карціне стаў для яго цяжарам. «Для мяне гэта стала якарам на шыі. Шкада, што яе немагчыма проста сцерці», — заявіў рэжысёр.

Падчас здымак у 1992 годзе Трамп валодаў гатэлем Plaza ў Нью-Ёрку і паставіў умову: дазволіць здымаць у гатэлі толькі ў абмен на яго ўдзел у фільме. Каламбус пагадзіўся, бо не мог аднавіць інтэр'ер гатэля на студыі. Хоць першапачаткова рэжысёр планаваў выдаліць сцэну, пазітыўная рэакцыя гледачоў на тэставых паказах прымусіла яго пакінуць яе ў фільме.

З цягам часу, асабліва пасля пачатку палітычнай кар'еры Трампа, Каламбус пачаў шкадаваць пра гэта рашэнне. Ён адзначыў, што сцэна стала «праклёнам» для яго.

Трамп, у сваю чаргу, адмаўляе, што прымушаў рэжысёра да свайго ўдзелу, сцвярджаючы, што яго «прасілі» зняцца ў фільме.

Нягледзячы на спрэчкі, фільм стаў класікай каляднага кіно, а сцэна з Трампам — адной з самых абмяркоўваемых у гісторыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула