БЕЛ Ł РУС

Linkin Park выступіць перад фіналам Лігі чэмпіёнаў у Мюнхене

16.04.2025 / 14:58

Nashaniva.com

Амерыканскі рок-гурт Linkin Park з новай вакалісткай Эмілі Армстранг выступіць перад пачаткам фінальнага матчу цяперашняга сезона Лігі чэмпіёнаў УЕФА, паведамляе прэс-служба УЕФА на сваім афіцыйным сайце. 

Фота з інстаграма Linkin Park

Фінал пройдзе на стадыёне «Альянц Арэна» ў Мюнхене.

Гурт напісаў і запісаў новы рэмікс, які аб’ядноўвае іх культавыя рыфы з відэа– і гукавым шэрагам Лігі чэмпіёнаў. Прэм’ера кампазіцыі адбудзецца ў прамым эфіры перад матчам.

Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 31 мая 2025 года. Дзеючы пераможца турніру — мадрыдскі «Рэал». Раней пуцёўкі ў паўфінал ужо забяспечылі сабе французскі ПСЖ і каталонская «Барселона».

 Сёння, 16 красавіка, пройдуць матчы ў адказ 1/4 фіналу: «Рэал» — «Арсенал» і «Інтэр» — «Баварыя».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула