БЕЛ Ł РУС

85-гадовая жанчына загінула ў ДТЗ пад Слуцкам

16.04.2025 / 15:34

Nashaniva.com

Пад Слуцкам аўтамабіль насмерць збіў 85-гадовую пенсіянерку, якая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Фота: УУС Мінскага аблвыканкама

ДТЗ адбылося 16 красавіка каля 9:35 на трасе Р23 Мінск — Мікашэвічы.

34-гадовы кіроўца аўтамабіля Peugeot Partner рухаўся з боку Мінска ў бок Салігорска і збіў жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па «зебры».

Жанчына памерла на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула