БЕЛ Ł РУС

Чыгунка прызначае на майскія святы 120 дадатковых цягнікоў

16.04.2025 / 16:38

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка абвясціла пра прызначэнне дадатковых цягнікоў у перыяд з 18 красавіка па 12 мая 2025 года. Як расказалі ў яе прэс-службе, у красавіцкія і майскія святы, акрамя асноўных саставаў, будуць курсіраваць яшчэ 120 — у міжрэгіянальным і міжнародным злучэннях.

Фота ілюстрацыйнае

Так, па Беларусі паедуць 72 дадатковыя цягнікі па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках. Гэта рэйсы з Мінска ва ўсе абласныя гарады, а таксама ў Оршу, Крычаў і Пінск.

Іншыя напрамкі: Гомель — Брэст, Гомель — Віцебск, Гродна — Орша — Віцебск, Віцебск — Брэст і Камунары — Орша — Гродна.

У міжнародных зносінах пры ўзаемадзеянні з Расійскімі чыгункамі прызначана 48 дадатковых цягнікоў для праезду арганізаваных груп і індывідуальных пасажыраў па маршрутах: Мінск — Масква, Мінск — Санкт-Пецярбург, а таксама Брэст — Масква.

Найбольшая колькасць дадатковых цягнікоў прадугледжаная на 26, 29 красавіка, 8 і 11 мая.

Чытайце таксама:

У Беларусі закрываюць для пасажыраў 30-кіламетровую чыгуначную лінію. Па ёй яшчэ ходзіць незвычайны цягнік

На станцыі Багданаў загарэўся чыгуначны будынак

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі

Каментары да артыкула