Лукашэнка зрабіў некалькі прызначэнняў
Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка ўзгадніў некалькі прызначэнняў, у тым ліку ў кіраўніцтве шэрагу міністэрстваў.
Лукашэнка прызначыў Канстанціна Бурака памочнікам — інспектарам па Гродзенскай вобласці, раней той кіраўнік Апаратам Саўміна.
Віталь Нявера заняў пасаду старшыні Дзяржкаммаёмасці. Да гэтага ён быў намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Таксама ўзгадніў прызначэнне Руслана Страхара на пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання». Раней Руслан Страхар займаў пасаду намесніка старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
Першым намеснікам міністра прамысловасці ўзгоднены Андрэй Канюшка, які раней займаў пасаду намесніка старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
Павышэнне атрымала і Алена Печань, якая была намеснікам міністра фінансаў, яна стала першым намеснікам міністра фінансаў.
Наталля Шаўцова ўзгоднена на пасаду намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Раней яна была намеснікам старшыні праўлення ААТ «Агенцтва па кіраванні актывамі».
Намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны ўзгоднена Юлія Берднікава. Да гэтага часу яна працавала кіраўніком Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Кірыл Машарскі ўзгоднены намеснікам міністра эканомікі. Да ўзгаднення на новую пасаду ён быў памочнікам члена Калегіі (міністра) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК.