БЕЛ Ł РУС

Wildberries запускае ў Мінску дастаўку буйнагабарытных рэчаў да дома

18.04.2025 / 12:18

Nashaniva.com

У найбліжэйшы час у Мінску з’явіцца магчымасць замаўляць на Wildberries буйнагабарытныя тавары з бясплатнай дастаўкай проста да дзвярэй, уключаючы пад’ём у кватэру.

Ідзе гаворка пра дастаўку мэблі, бытавой тэхнікі, сантэхнікі, будаўнічых матэрыялаў і тавараў для дачы.

Раней такая паслуга была даступная толькі на тэрыторыі Расіі.

На першым этапе сэрвіс пачне працаваць у найбуйнейшых гарадах трох краін: Мінску, Ерэване і Астане. Цягам года Wildberries плануе пашырыць маршруты і ахапіць больш населеных пунктаў у рэгіёне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула