Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» адукацыйную платформу «Васьміног»
Адпаведнае рашэнне было прынята КДБ 16 красавіка, піша «Вясна». Паводле ведамства, дачыненне да праекту мае Аляксей Канстанцінаў.
Праграма «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра» накіраваная на адукацыйныя праекты для беларускіх школьнікаў, стварэнне інавацыйнай навучальнай анлайн-платформы для транспамежнай беларускаарыентаванай адукацыі і працу некалькіх камандаў даследчыкаў.
Чытайце таксама:
Аб'явілі «экстрэмісцкім фармаваннем» «ЧестнОК» — праект былога палітвязня Аляксандра Івуліна
Ксёндз Вячаслаў Барок прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
Прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» «Хрысціянскую візію», «БюроМедиа» і «Палітвязынку»