БЕЛ Ł РУС

На МКАД сутыкнуліся шэсць аўтамабіляў

18.04.2025 / 22:12

Nashaniva.com

Масавае ДТЗ адбылося 18 красавіка каля 16:25 у раёне 6-га кіламетра ўнутранага кальца МКАД. Сутыкнуліся ажно 6 аўтамабіляў, паведаміла УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Сярод удзельнікаў аварыі — аўтамабілі Land Rover, Audi, Lada, Mercedes і два Renault.

Пацярпелых у выніку сутыкнення няма, але машыны атрымалі пашкоджанні. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула