У Беларусі забаранілі расійскі шакалад Boucheron
Дзяржстандарт паведаміў, што гэты прадукт не адпавядае заяўленым уласцівасцям горкага шакаладу. Гаворка ідзе пра шакалад Boucheron the Original з марской соллю.
Згодна з патрабаваннямі тэхрэгламентаў Мытнага саюза, у прадукце, які названы горкім шакаладам, павінна быць не менш за 33% какава-масла. У Бушэроне» ж яго аказалася ўсяго 31,5%.
Спецыялісты таксама выявілі перавышэнне нормы незадэклараваных заменнікаў какава-масла. Доля эквівалентаў склала 8,17% пры дапушчальных 5%.
Такая прадукцыя, на думку Дзяржстандарту, толькі імітуе ўласцівасці горкага шакаладу і ўводзіць пакупнікоў у зман.
Шакалад Boucheron раней рабілі па швейцарскіх стандартах на фабрыцы «Манчэстэр Энтэрпрайз», якая знаходзіцца ў расійскім горадзе Яраслаўлі. Але не факт, што там працягваюць пасля ўвядзення заходніх санкцый выкарыстоўваць арыгінальня рэцэпты і сыравіну ад замежнага партнёра — цюрыхскага канцэрна Barry Callebaut.
Чытайце таксама:
У Германіі затрымалі беларусаў з сотнямі плітак шакаладу
У краме знайшоўся прадукт за 36 капеек — яго можна з’есці з гарбатай
Прадуктовы кошык на Вялікдзень у Беларусі і Польшчы — параўнанне цэнаў