БЕЛ Ł РУС

«Захварэў? Ідзі ў храм». Андрэй Лемяшонак расказаў, як заражаў людзей на Вялікдзень 2020 года

19.04.2025 / 19:34

Nashaniva.com

У перадвелікодным выпуску праграмы «Скажи не молчи» на канале «Беларусь 1» духоўнік Мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак расказаў, як у разгар пандэміі COVID-19 вясной 2020 года свядома накіроўваў хворых у храм, заўважыла «Хрысціянская візія».

Андрэй Лемяшонак

«Была пандэмія. Я іду на набажэнства, да мяне падыходзіць: «Бацюшка, я захварэў, што мне рабіць?» — Я кажу: «Ідзіце ў храм».

У тым жа інтэрв'ю Лемяшонак дадаў: «Я сам хварэў, дарэчы… Але ў кожнага свае тэрміны».

У 2020 годзе Свята-Елісавецінскі манастыр стаў адным з найбуйнейшых ачагоў каранавіруса ў Беларусі. Тады там памерла нямала манашак і вернікаў. З-за такога безадказнага стаўлення да каранцінных мераў многія людзі пайшлі з манастыра, а ў епархію былі накіраваныя лісты аб злоўжываннях. Пасля гэтага санстанцыя на пэўны час закрыла манастыр.

Чытайце таксама:

Як былы хіпі стаў на чале манастыра. Гісторыя адыёзнага святара Андрэя Лемяшонка

У Лемяшонка спыталі, чаму царква не моліцца за Лукашэнку. Той запэўніў, што моліцца нават за Качанаву

«Мне далі грошы і сказалі: купі дом». Якую нерухомасць мае праўладны святар Лемяшонак?

Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг

«Я не ведаю, хто і каго выбірае». Праўладны святар Андрэй Лемяшонак спадзяецца, што замест яго нехта прагаласуе

Каментары да артыкула