БЕЛ Ł РУС

На наступным тыдні зноў пахаладае

19.04.2025 / 20:27

Nashaniva.com

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ расказаў пра істотнае пахаладанне, якое чакае беларусаў на наступным тыдні, з 21 па 27 красавіка.

Фота з сацыяльных сетак

Дзмітрый Рабаў адзначыў, што сёлета красавіцкага надвор'я няма, яно то майскае, то нават чэрвеньскае. Але радавацца доўга не прыйдзецца.

Бліжэй да сярэдзіны наступнага тыдня нас чакае чарговае пахаладанне. Халодны атмасферны фронт выцесніць цёплыя паветраныя масы за межы Беларусі.

Пахаладанне пачнецца з паўночных рэгіёнаў, а ў сераду, 23 красавіка, тэмпература панізіцца паўсюдна.

У пачатку тыдня ў большасці рэгіёнаў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы.

У панядзелак удзень чакаецца +18 … +23, а ў аўторак — +16…+24. У сярэдзіне тыдня зноў трэба месцамі чакаць кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

У сераду тэмпература панізіцца да +13 … +19. У чацвер днём тэмпература паветра будзе вар'іравацца ад +8 на поўначы да +18 на поўдні, а ў пятніцу — ад +5 у Гродне да +17 у Гомелі.

У апошнія выходныя красавіка зноў пройдуць кароткачасовыя дажджы. У сярэдзіне дня ў суботу ад +2 у Гродне да +12 у Гомелі, у нядзелю ад +3 на захадзе да +13 на паўднёвым усходзе.

Чытайце таксама:

На Вялікдзень паабяцалі навальніцы

У пятніцу ў Беларусі было +28°С

Самыя халодныя і самыя ветраныя месцы Беларусі — праверце свой горад

Якім будзе надвор'е на наступным тыдні і на Вялікдзень

Каментары да артыкула