Маці і сын, якія разам пакінулі «Азоўсталь», сустрэліся падчас учорашняга абмену праз тры гады палону
Падчас абмену палоннымі 19 красавіка з расійскага палону вярнуліся маці і сын Маргарыта і Руслан Вінаград. Яны разам вышлі з «Азоўсталі» 17 мая 2022 года і тры гады нічога не ведалі пра лёс адзін аднаго, паведамляе «Суспільне».
Фота: Дарына Каламіец
19 красавіка маці і сын убачыліся ў аўтобусе і змаглі ўпершыню за доўгі час абняцца. Зараз Руслану 22 гады.
Ён пісаў лісты маці, думаў, што яна ўжо вызвалена з няволі.
«Я дагэтуль не веру… Таму што мне снілася шмат такіх сноў… Ты выходзіш і абдымаеш сваіх дзяцей, абдымаеш сваю сям’ю… А потым, калі ўстаеш у шэсць раніцы, разумееш, што гэта сон… І гэта вельмі цяжка. І сёння я сустрэла яго. І кажу: «Калі гэта мой сон, не будзіце мяне!» — падзялілася Маргарыта.
У рамках перадвелікоднага абмену з расійскага палону вярнуліся 246 украінскіх вайскоўцаў, большасць з якіх — юнакі 2000-х гадоў нараджэння. Яшчэ 31 чалавека вызвалілі па-за межамі абмену.