16-гадовая ўкраінская гімнастка адмовілася ад сумеснага фота з беларускай і расіянкай
Таісія Анафрыйчук не толькі заваявала бліскучую перамогу на этапе Кубка свету ў Баку па мастацкай гімнастыкі, але і засведчыла прынцыповую пазіцыю.
У фінале практыкаванняў з абручом яна заваявала золата, апярэдзіўшы эксрасіянку Веру Тугалукаву, якая цяпер прадстаўляе Кіпр, і беларуску пад нейтральным сцягам Анастасію Салос.
Пасля ўзнагароджання спартсмены традыцыйна робяць сумеснае фота на п'едэстале. Але Анафрыйчук адмовілася станавіцца побач з саперніцамі, піша Украінская праўда.